На месцы знесенага музея Вялікай Айчыннай вайны гараджане прасілі зрабіць сквер. Але ўлады палічылі, што правал паміж двума будынкамі плошчу не ўпрыгожыць і дазволілі кампаніі «Белінта-Роба» (якая ўваходзіць у «Дана Холдынгс») пабудаваць тут шматфункцыянальны цэнтр. На днях кампанія разаслала рэндары, які паказваюць, як будзе выглядаць будынак.

Канцэпцыю фасадаў тлумачаць так: «Будынак «Велком» дыктуе дух сённяшняга дня і сучасных тэндэнцый. Акрамя таго, прымаючы пад увагу неабходнасць «прымірэння» розных кірункаў, варта аддаць перавагу стылю на мяжы класікі і сучаснага мадэрну. Архітэктурную канцэпцыю будынка задае эклектыка двух стыляў — лаканічныя формы неакласікі арганічна спалучаюцца з прамымі элементамі класікі».

Забудоўшчык не паказвае, якой вышыні будзе будынак. На рэндары ён не вышэйшы за будынак «Вэлкома», але гэта ўмоўнасць, як і чыстае поле за будынкам. І восем паверхаў, якія праглядаюцца з фасадаў, не дазваляюць вызначыць рэальны маштаб будынка — бо вышыня паверха можа быць і 3, і 6 метраў.

Мы папрасілі архітэктара Дзмітрыя Альхімовіча па прапорцыях будынка зрабіць арыенціровачны разлік вышыні.

Будынак з арыенціровачнымі параметрамі ўпісалі паміж будынкам «Велкома» і ДК прафсаюзаў.

Будынак не «задушыць» навакольныя, але стане новай дамінантай плошчы.

Што будзе ўнутры?

У афіцыйным паведамленні забудоўшчыка сказана: «Праектам прадугледжаны памяшканні для самых буйных сусветных брэндаў і кампаній; аптымальныя да размяшчэння суадносіны гандлёвых плошчаў класа люкс дробнага фармату (эксклюзіўныя гадзіннікі, ювелірныя вырабы, прадметы высокай моды), адміністрацыйна-офісных памяшканняў у спалучэнні з бізнес-апартаментамі высокага класа і рэстаранам з агляднай тэрасай на даху будынка».

Гэта значыць будуць офісы брэндаў, буцікі і жыллё для прадстаўнікоў бізнэс-эліты.

У падвальным паверсе запланаваны гараж і дадатковая двухузроўневая стаянка - ва ўнутрыдваровых тэрыторыях будынка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?