AS

AS

«Барселона» прапанавала паўабаронцу каманды Сэрджыа Раберта пажыццёвы кантракт, паведамляе AS. Дзейнае пагадненне 25-гадовага футбаліста з каталонскім клубам разлічана да чэрвеня 2019 года.

«Жаданні клуба і гульца супадаюць далёка не па ўсіх пытаннях, але ўсе рознагалоссі цалкам можна ўладзіць. Варта спадзявацца, што кантракт Сэрджыа Раберта будзе падоўжаны на працягу бліжэйшых тыдняў», - заявіла крыніца ў «Барселоне».

Сэрджыа Раберта — выхаванец «Барселоны». За асноўную каманду каталонскага клуба ён выступае з 2010 года. Яго асноўная пазіцыя — цэнтральны паўабаронца, але футбаліст мае вопыт гульні і ў апорнай зоне, і ў абароне, і ў якасці вінгера.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?