Указам устанаўліваецца пералік важнейшых параметраў, якія з'яўляюцца ключавымі паказчыкамі эфектыўнасці работы ўрада і Нацыянальнага банка.

Прагназуецца, што ВУП у 2018 годзе вырасце на 3,5%, экспарт тавараў і паслуг - на 5,7%. Нацбанку і ўраду даручана прыняць неабходныя меры па абмежаванні у 2018 годзе росту цэнаў не больш чым на 6%.

Таксама Лукашэнка падпісаў указ «Аб зацвярджэнні Асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі на 2018 год».

У 2018 годзе прадоўжыцца правядзенне грашова-крэдытнай палітыкі ў рэжыме манетарнага таргетавання. Яе прамежкавым арыенцірам застанецца шырокая грашовая маса. Прырост сярэдняй шырокай грашовай масы прагназуецца на ўзроўні 9-12% (снежань 2018 да снежня 2017 года).

З улікам пагашэння урадам і Нацбанкам унутраных і знешніх абавязацельстваў у замежнай валюце міжнародныя рэзервовыя актывы на канец 2018 года складуць не менш як $ 6 млрд.

У 2018 годзе захаваецца агульная накіраванасць на лібералізацыю валютнай сістэмы па меры фарміравання адпаведных спрыяльных умоў. Прадоўжыцца рэалізацыя мер па зніжэнні ўзроўню даларызацыі эканомікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?