У Віцебску 25 верасня адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця мемарыяльнай дошкі народнаму пісьменніку Беларусі Васілю Быкаву.
Дошка размешчана на будынку дзіцячай мастацкай школы № 1 по вуліцы Суворава, 3, якая знаходзіцца ў цэнтры горада. У гэтым доме раней знаходзілася мастацкае вучылішча, у якім перад Вялікай Айчыннай вайной, у 1939—1940 гадах, на скульптурным аддзяленні вучыўся Быкаў.
Мемарыяльная дошка выраблена з бронзы і ўяўляе сабой стылізаваную рамку ў выглядзе аркі, унутры якой змешчаны партрэт пісьменніка і бусел як сімвал Беларусі. На дошцы надпіс на беларускай мове: «У гэтым будынку з 1939 па 1940 год вучыўся народны пісьменнік Беларусі Васіль Быкаў». Аўтарамі кампазіцыі з’яўляюцца віцебскія скульптары, члены Беларускага саюза мастакоў Валерый Магучы і Аляксандр Гвоздзікаў.