Выканаўчы камітэт УЭФА прыняў рашэньне пра зьмену назвы Кубку УЭФА, які пачынаючы з сэзону 2009/2010 будзе называцца Ліга Эўропы УЭФА.

У групавой стадыі цяпер будзе гуляць 48 камандаў. Зьявіцца новы лягатып і візуальнае суправаджэньне.

Як і ў Лізе чэмпіёнаў гэта будзе паўнацэнны групавы этап з матчамі дома і на выезьдзе. Цяпер жа 40 каманд разьбіваюцца на восем груп (па пяць камандаў гуляюць аднакругавы турнір).

Паводле функцыянераў УЭФА новы фармат дазволіць меш вядомым камнадам з большай колькасьці краін кінуць выклікам пастаянным рэзыдэнтам эўракубкаў. УЭФА пайшоў еа гэтыя крокі з мэтай актывізаваць турнір і вярнуць яго прэстыжнасьць, што згубілася на фоне Лігі чэмпіёнаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?