У Сірыі разбіўся расійскі верталёт Мі-24, дакладвае «Інтэрфакс» са спасылкай на Мінабароны. У выніку авіякатастрофы загінулі абодва пілоты. Яшчэ адзін член экіпажа — борттэхнік — быў адпраўлены ў бальніцу.

Як заявілі ў ваенным ведамстве, прычына падзення верталёта — тэхнічная няспраўнасць. Мінабароны адзначае, што верталёт не абстрэльвалі.

Расійскі верталёт разбіўся яшчэ 31 снежня. Мінабароны паведаміла пра гэта толькі цяпер.

Як высветліла Conflict Intelligence Team, якая адсочвае расійскія страты ў Сірыі, у выніку крушэння верталёта загінулі маёр Арцём Куліш і член экіпажа па прозвішчы Мацвееў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0