Зімовы грыбны сезон адкрыўся ў лясах пад Гродна, паведамляе БЕЛТА. Цёплая зіма прынесла для аматараў ціхага палявання нечаканыя падарункі — праз надзвычайна цёплае надвор'е тут у студзені выраслі лісічкі.

Фота — Белта

Фота — Белта

Паведамленні пра тое, што ў лесе можна назбіраць грыбоў, сталі з'яўляцца на гэтым тыдні ў сацсетках. Грыбоў у лесе няшмат, але пры належным падыходзе на суп назбіраць можна.

Фота — Белта

Фота — Белта

«Вядома, грыбам не ўласціва расці зімой. Цяпер гэта звязана перш за ўсё з анамальна цёплым надвор'ем. Працягваюць здзіўляць і іншыя расліны, у прыватнасці, у Гродне зацвілі ружы і рамонкі», — распавяла старэйшы выкладчык кафедры батанікі ГрДУ ім. Янкі Купалы Наталля Прыбылоўская.

Фота — Белта

Фота — Белта

Тое, што лісічкі пачалі расці ў студзені, наўрад ці адаб'ецца на ўраджаі грыбоў у наступным сезоне, асабліва калі рэзка не ўдараць маразы. Зрэшты, надвор'е ў Гродне працягвае ставіць рэкорды. Напрыклад, у першы дзень новага года паветра прагрэлася да адзнакі плюс 6,5 градуса. І, мяркуючы па прагнозах, прыходу сапраўднай зімы — з маразамі і снегам — у бліжэйшыя дні чакаць не варта.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0