Маштаб праблемы значна больш сур'ёзны, чым можа здацца на першы погляд, бо ўразлівасць назіраецца на ўсіх працэсарах, выпушчаных за апошнія дзесяць гадоў.

Праз тое, што ўразлівасцю могуць скарыстацца хакеры, спецыялісты, якiя выявiлi «дзірку» ў бяспецы, не раскрываюць падрабязнасцяў, але абяцаюць падзяліцца інфармацыяй бліжэй да канца студзеня — менавіта тады, на іх думку, праблему павінны вырашыць на ўсіх узроўнях.

Згодна з праведзенымі даследаваннямі, зрабіць гэта даволі проста, бо ўразлівасць можна выправіць на ўзроўні аперацыйнай сістэмы: варта ізаляваць ядро працэсара ад карыстальніцкага асяроддзя.

І хаця ізаляваць ядро магчыма, такія аперацыі могуць прывесці да сур'ёзнага зніжэння прадукцыйнасці, аж да трыццаці адсоткаў на Windows і Linux. Што тычыцца прылад на macOS, тут усё не так адназначна: спецыялістам пакуль няясна, як адаб'ецца ліквідацыя непаладак на машынах пад кіраваннем гэтай АС.

Удзельнікі праграмы папярэдняга тэставання Windows паведамляюць, што ўжо пачалі атрымліваць абнаўленні бяспекі, а неўзабаве чарговая «латка» будзе выпушчаная і для астатніх карыстальнікаў. Спецыялісты па бяспецы настойліва рэкамендуюць не ігнараваць бліжэйшыя абнаўленні сістэмы і абнавіцца як мага хутчэй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?