Пагражаючы прадметам, падобным на абрэз, мужчына спрабаваў абрабаваць АЗС у Мінску, паведамляе guvd.gov.by
Інцыдэнт адбыўся сёння каля 10.00 на адной з аўтазаправачных станцый па вул. Ціміразева.
Мужчына, пагражаючы падобным на абрэз прадметам, запатрабаваў у аператараў АЗС грошы. Аднак яны не разгубіліся і змаглі перадаць сігнал трывогі праваахоўнікам.
Ужо праз 2 хвіліны да АЗС прыбылі два нарады Дэпартамента аховы МУС. Убачыўшы міліцыю, мужчына выкінуў муляж зброі і паспрабаваў збегчы, але быў затрыманы.
Запраўку спрабаваў абрабаваць 40-гадовы мінчук.
Цяпер на месцы здарэння працуе следча-аператыўная груп.