Мясцовае выданне babruisk.by рэгулярна турбуе чытач. У мужчыны баліць душа за бюст Леніна.

Сам бюст стаяў ля ўваходу ў мясцовы Дом афіцэраў. Калі будынак аддалі філіялу БДЭУ, скульптуру прыбралі. Цяпер яна стаіць на заднім двары.

Бюст спісалі з балансу, яго можна забраць бясплатна (праўда, спатрэбіцца кран, бо вага бюста — 400 кг). Праўда, ён нікому не патрэбны, ахвотных так і не знайшлося.

Тым часам мясцовы пенсіянер, былы старшына гаўптвахты (!) Віктар Лапатчанка атакуе СМІ, хвалюючы за лёс бетоннага Ілліча. Ён рэгулярна рассылае лісты, нагадваючы пра кавалак бетону. У апошні раз пенсіянер прапаноўваў аддаць Леніна ў дзіцячы садок:

«Раней ён стаяў перад будынкам, зараз яго перанеслі на гаспадарчы двор і пакінулі на вуліцы каля хлява. Ён накрыты анучамі і мокне пад снегам. Гэта ж ганьба! Лепш перадалі б яго якому-небудзь дзіцячаму садку, чым так псаваць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?