Старшыня грамадзкага аб’яднаньня «Беларуская асацыяцыя журналістаў» Жанна Літвіна стала ляўрэатам прэміі Фонду імя Фрыдрыха Эбэрта па правах чалавека ў 2008 годзе.

«Свабода слова зьяўляецца неад’емнай часткай грамадзянскіх свабодаў і правоў чалавека. Калі яе няма, то і ўсе астатнія правы чалавека знаходзяцца пад пагрозай. Таму асноўная задача БАЖу — рабіць ўсё магчымае для абароны свабоды слова. Прысуджэньне гэтай прэміі азначае, што нашы намаганьні маюць пэўны плён», — так пракамэнтавала навіну сама Жанна Літвіна.

Цырымонія ўганараваньня адбудзецца 12 сьнежня 2008 г. у Бэрліне. Плянуецца, што з урачыстай прамовай выступіць Маціяс Плацэк, прэм’ер‑міністар фэдэральнай зямлі Брандэнбург (Германія).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?