На моладзевым чэмпіянаце свету па хакеі зборная Беларусі прайграла два матчы Даніі ў міні-турніры за выжыванне і пакідае элітны дывізіён. Сёння, 4 студзеня, беларусы па булітах прайгралі 2:3.

Нашы саступалі ў трэцім перыядзе 0:2, але высілкамі Сушко і Літвінава лік у асноўны час зраўнялі — 2:2, аднак у серыі булітаў саступілі.

Зборная Беларусі ў групавым турніры прайграла ўсе чатыры матчы (Швецыі, Швейцарыі, Расіі і Чэхіі), заняла апошняе месца і гуляла з Даніяй — найгоршай камандай групы А — да дзвюх перамогаў адной з камандаў. У аўторак у першым матчы датчане перамаглі 5:4.

З 2003 года Беларусь не можа захаваць месца ў эліце на другі сезон. Што праўда, з 2005 па 2015 гг. яна наогул там не гуляла.

У паўфіналах ЧС, што праходзіць у ЗША, сёння ноччу гуляюць: Швецыя — ЗША, Канада — Чэхія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0