Аляксандр Вянгерскі, які выбег на поле падчас гульні БАТЭ з лонданскім Арсеналам, мусіць выплаціць 5 тысяч еўра БАТЭ па рашэнні суда. Такое рашэнне прыняў суд Вілейскага раёна 29 снежня. Вянгерскі ў судзе не прысутнічаў, паведамляе Еўрарадыё.

Рашэнне суда ў Фэйсбуку апублікавала прэс-сакратар суда Алеся Барткевіч:

«18 снежня 2017 года судом Вілейскага раёна вынесенае завочнае рашэнне па грамадзянскай справе па іску ТАА «футбольнага клуба БАТЭ» да Вянгерскага А.С. аб спагнанні сумы панесеных страт. Адказчык Вянгерскі А.С. на судовае пасяджэнне не з'явіўся, хоць быў апавешчаны належным чынам. Заяўленыя іскавыя патрабаванні суд задаволіў у поўным аб'ёме. Завочнае рашэнне набыло законную моц 29 снежня 2017 года».

Аляксандр Вянгерскі цяпер адсутнічае ў Беларусі. Ці збіраецца ён плаціць прысуджаную суму, невядома. Раней ён адмаўляўся ад грашовай дапамогі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0