Падчас датэрміновага галасавання на парламенцкіх выбарах з 23 па 27 верасня сваім выбарчым правам скарысталіся больш як 26 % грамадзян, якія маюць права голасу, паведаміла ў эфіры Першага канала старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына.

Найбольшыя працэнты, паводле яе слоў, зафіксаваны ў Віцебскай і Гомельскай абласцях (адпаведна 31 і 29), найменшы — у Мінску (22).

«Калі параўнаць гэта з выбарамі прэзідэнта, то гэта крыху ніжэй. Тады было больш як 30 % (31,3 %. — БелаПАН.). Тым не менш гэта высокі працэнт яўкі выбаршчыкаў, і я спадзяюся, што выбаршчыкі апраўдаюць нашы надзеі і надзеі кандыдатаў у дэпутаты перш за ўсё і ў сённяшні асноўны дзень выбараў», — заявіла Л.Ярмошына.

Паводле слоў старшыні ЦВК, адкрыты ўсе 6.485 выбарчых участкаў. «Раніца пачалася без якіх-небудзь эксцэсаў, звычайны штатны рэжым. Спакойна прайшла і перадвыбарная ноч», — зазначыла Л.Ярмошына.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?