uefa.com

uefa.com

Беларускі абаронца «Макабі» (Тэль-Авіў) і экс-капітан зборнай Беларусі Ягор Філіпенка на правах арэнды перайшоў у іншы ізраільскі клуб «Ашдод», які займае перадапошняе месца ў табліцы чэмпіянату.

Арэнднае пагадненне разлічана да канца сезона, піша Tribuna.com.

«Макабі» будзе выплачваць Філіпенку 50% заробку. Кантракт Ягора з «Макабі» дзейнічае да 30 чэрвеня 2018 года.

Філіпенка быў прызнаны найлепшым абаронцам Беларусі 2014 года, тады ён гуляў за БАТЭ.

У студзені 2015 года перайшоў у іспанскую «Малагу», але там згуляў толькі ў васьмі матчах. Перайшоў у ізраільскі «Макабі» з Тэль-Авіва, але таксама трывала асеў на лаўцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0