Новы тлумачальны слоўнік беларускай мовы будзе складацца з 15 тамоў. Пра гэта заявіў першы намеснік дырэктара па навуковай працы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Акадэміі навук, акадэмік Аляксандр Лукашанец у інтэрв’ю агенцтву «Мінск-Навіны».

Аляксандр Лукашанец.

Аляксандр Лукашанец.

«Пачалася актыўная праца над новым поўным Тлумачальным слоўнікам беларускай мовы, які будзе ўключаць усю беларускую лексіку XX і пачатку XXI стагоддзя. Меркавана, выйдзе ў 15 тамах. Актуальнасць гэтай працы відавочная, паколькі існуючы Тлумачальны слоўнік беларускай мовы ў 5 тамах і 6 кнігах (1977—1984) адлюстроўвае лексіку сярэдзіны мінулага стагоддзя і не ў поўнай меры адпавядае патрэбам сучаснай моўнай практыкі», — патлумачыў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?