У ноч на 7 студзеня ў дом да 31-гадовага жыхара в. Порса, што ў Вілейскім раёне, пагрукалі невядомыя, піша kraj.by.
Мужчына адамкнуў. На парозе стаялі двое, у аднаго ў руках была біта. Той пачаў махаць бітай, лаяцца і казаць: «Выходзь, будзем размаўляць».
Калі «ахвяра» паспрабавала зачыніць дзверы веранды, адзін з наведнікаў ударыў бітай у дзверы. Але пацярпеламу ўдалося схавацца ў доме, ён крыкнуў бацьку і маці, каб выклікалі міліцыю.
Бацькі паспелі разглядзець хуліганаў. Яны заўважылі, што недалёка стаяў трэці мужчына.
Аказалася, што такім чынам гэты трэці вырашыў высветліць адносіны з новым хлопцам былой каханай. У дзверы з бітай грукалі яго сябры. Усе трое прыехалі з Вілейкі. Ім ад 20 да 30 гадоў.





