Ветэрынарам клінікі пры Каліфарнійскім універсітэце надалася магчымасць апрабаваць новую маску, якую яны распрацавалі сумесна са студэнтамі каледжа біяінжынерыі (UC Davis College of Engineering). Маска Exo-K9 ўяўляе сабой форму і мацаванне для пераломаных костак чэрапа. Яна замацоўвае фрагменты зламанай косткі і не дазваляе ім перамяшчацца — працуе як гіпсавая павязка пры пераломе канечнасцяў, з той розніцай, што Exo-K9 робіцца з больш лёгкага і больш цеплаправоднага матэрыялу і друкуецца на 3D-прынтары.

Перш чым вырабіць маску, ветэрынары атрымалі камп'ютарную тамаграму і правялі неабходныя хірургічныя аперацыі. Па тамаграме ветэрынары стварылі камп'ютарную мадэль чэрапа сабакі, а затым адаптавалі яе пад патрабаванні праграмнага забеспячэння 3D-прынтара і надрукавалі з мяккага і лёгкага, але трывалага пластыку.

Шчанюк прабыў у клініцы тры дні. Адразу пасля аперацыі ён пачаў есці мяккую ежу. Боль здымалі медыкаментамі. Увесь наступны месяц гаспадары павінны былі трымаць яго далей ад костак, цацак і ўсяго, што можна грызці; шчанюк насіў і маску Exo-K9, і ветэрынарны каўнер, які здымалі толькі на час кантраляванага прыёму ежы. Праз тры месяцы тамаграфія паказала поўнае зрашчэнне зламаных костак, і маску знялі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?