Трагічны выпадак адбыўся на адным з участкаў для галасаваньня па 63‑яй Барысаўскай вясковай акрузе.

Адзін з выбаршчыкаў, які зьяўляецца прадаўцом кропкі выязнога гандлю «Крыніца», папірхнуўся шашлыком.

Спробы адкачаць мужчыну не далі плёну, ён памёр, паведаміў лідэр барысаўскай суполкі Партыі БНФ Сяргей Салаш.

Паводле Салаша, ягоныя назіральнікі прысутнічаюць на некалькіх участках для галасаваньня. Да прыкладу ў школе № 23, дзе зарэгістравана 2800 выбаршчыкаў, прагаласавала толькі прыкладна 700 чалавек. Тое самае на ўчастку, дзе адбыўся інцыдэнт са сьмерцю, там з 2750 чалавек прагаласавала 900.

Выбары па Барысаўскай вясковай акрузе праходзяць на безальтэрнатыўнай аснове. Адзіным кандыдатам зьяўляецца генэральны дырэктар «Барысаўхлебпрам» Васіль Гур’янаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?