10 студзеня машыну, на лабавым шкле якой быў сцяжок з выявай георгіеўскай стужкі заўважыў дэпутат Івана-Франкоўскай мясцовай рады. Аўто належала пяцярым беларусам — трое мужчынаў і дзве жанчыны прыехалі ў Карпаты як турысты.

Украінец Андрэй Марыйчын прапанаваў беларусам зняць стужку, тыя адмовіліся, паведамляе ўкраінскае выданне Курс. Тады ён скруціў нумары ад машыны, каб турысты не з’ехалі, і выклікаў паліцыю. Таксама дэпутат патэлефанаваў сябрам-ветэранам АТА.

Прыехалі і першыя, і другія. Паліцыя растлумачыла турыстам, што ва Украіне георгіеўская стужка заканадаўча забароненая. Беларусаў адвезлі ў паліцыю, пасля прысудзілі максімальна магчымы штраф памерам у 2,5 тысячы грывен (каля 180 рублёў).

«Перад паліцыяй прыехалі нашы хлопцы-аташнікі, чалавек 20, так што беларусы надоўга запомняць, якую сімволіку тут можна выкарыстоўваць. Суд і паліцыя — тое было для іх ужо як памілаванне», — паведаміў Андрэй Марыйчын.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?