У крамах Гомеля ў продажы з'явіўся алей з этыкеткай, аформленай цалкам па-беларуску, піша kp.by.

Цікава, што «Алей сланечнікавы вышэйшага гатунку» выпусцілі не ў Беларусі, а ў Расіі. Вытворца — прыватнае прадпрыемства ў сяле Верхняя Хава Варонежскай вобласці.

Прадпрыемства прадае алей і з іншымі назвамі. А «сланечнікавы алей», мяркуючы па ўсім, выпушчаны адмыслова для экспарту ў Беларусь.

«Выгадна і смачна» — гаворыцца на этыкетцы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0