Свет

Марк Цукерберг абяцае хуткія рэформы ў фэйсбуку

Заснавальнік фэйсбука Марк Цукерберг абвесціў планы зменаў у сацсетцы ў найбліжэйшы час. Паводле яго, адміністратары пачулі скаргі карыстальнікаў на тое, што камерцыйны і арганізацыйны кантэнт пачаў занадта выцясняць прыватныя пасты і перашкаджае людзям камунікаваць міжсобку, паведамляе BBC.

Ён таксама дадаў, што стваральнікі фэйсбука адчуваюць адказнасць за тое, каб карыстальнікі не толькі пасіўна праглядалі стужку ў забаўляльных мэтах. Шляхам стварэння мэтавых груп, арыентаваных на акрэсленыя тыпы кантэнту, адміністрацыя сацсеткі будзе намагацца актывізаваць карыстальнікаў у абмене інфармацыяй.

«Калі гэтыя змены запрацуюць, вы пачнеце бачыць меней публічнага кантэнту, напрыклад — публікацый ад фірм, брэндаў і СМІ. Увесь публічны кантэнт будзе стандартызаваны — і гэта павінна спрыяць змястоўнаму ўзаемадзеянню людзей», — сказаў Марк Цукерберг.

Ён спадзяецца, што людзі пачнуць праводзіць у фэйсбуку меней часу, але гэты час будзе выкарыстаны больш інтэнсіўна для ўзаемадзеяння ў рамках рэфармаваных мэтавых груп. Змены, паводле яго, павінны запрацаваць ужо цягам найбліжэйшых тыдняў.

Раней стваральнік сацсеткі таксама анансаваў, што яе адміністрацыя будзе больш актыўна супрацьстаяць спробам з боку «нацыянальных дзяржаў маніпуляваць кантэнтам», і абяцаў перадаць Кангрэсу ЗША інфармацыю, звязаную з болей чым 3000 палітычных рэклам, размешчаных у фэйсбуку афіліяванымі з ўрадам прадстаўнікамі Расіі.

Каментары

Цяпер чытаюць

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць15

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць

Усе навіны →
Усе навіны

«$10 тысяч — самы мінімум». Нявеста ў разгубленасці ад цэн на «сціплае» вяселле і не ведае, ці вартае яно таго11

Нацбанк хоча забараніць у Беларусі разлікі з дапамогай крыптавалют

Зніклая два з паловай гады таму работніца віцебскай хіміі скончыла жыццё самагубствам3

Паглядзіце, як беларусы ўпарадкоўваюць старыя габрэйскія могілкі — розніца паміж «да» і «пасля» ўражвае7

Фіца: Славакія здымае вета з 18-га пакета санкцый ЕС супраць Расіі4

«Нёман» выйшаў у наступны раўнд, а брэсцкае «Дынама» вылецела

Сеніцкі воўк, якога гераічна застрэліла міліцыя, усё ж аказаўся сабакам. Пад пытаннем і ягонае шаленства12

Загінуў вядомы аўстрыйскі парашутыст-экстрэмал Фелікс Баўмгартнэр1

ЗША адклалі ўзгодненую пастаўку Patriot Швейцарыі, бо ў прыярытэце Украіна3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць15

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць