Вынікі сацыялягічнага апытаньня зарэгістраванага ў Літве Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў.

На ваш погляд, ці магчымыя кардынальныя зьмены ва ўнутранай і зьнешняй палітыцы Беларусі ў бліжэйшыя пяць гадоў?

Магчымыя — 31,8%

Малаверагодныя — 46,6%

Немагчымыя — 15,2%

Не магу адказаць — 6,4%

Калі вы лічыце, што такія зьмены магчымыя, хто, на ваш погляд, будзе іх ініцыяваць? (магчымы больш за адзін адказ)

Беларускія ўлады — 32,7%

Беларускі народ — 23,6%

Беларуская апазыцыя 9,8%

Захад — 8,1%

Расея — 6,3%

Не магу адказаць — 12,0%

Ці хацелі б вы, каб такія зьмены адбыліся?

Так — 52,2%

Не — 15,6%

Мне ўсё роўна — 14,7%

Не магу адказаць — 17,5%

Ці давяраеце Вы прэзыдэнту Беларусі?

Давяраю — 51,9%

Не давяраю — 32,1%

Не магу адказаць — 16%

Ці патрэбная Беларусі Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, або жыцьцё краіны можа быць з тым жа посьпехам арганізавана прэзыдэнтам?

Беларусі патрэбен парлямэнт — 65,3%

Жыцьцё ў краіне можа быць пасьпяхова арганізавана прэзыдэнтам — 21,4%

Не магу адказаць — 13,3%

Ці будзеце вы ўдзельнічаць у галасаваньні на парлямэнцкіх выбарах 2008 г.?

Так, буду — 61,2%

Не, ня буду — 14,9%

Яшчэ ня вырашыў — 23,5%

Няма адказу — 0,4%

Як Вы мяркуеце, ці будуць гэтыя выбары свабоднымі і справядлівымі?

Так — 49,8%

Не — 30,5%

Не магу адказаць — 19,7%

За якога кандыдата Вы б хацелі галасаваць?

За прыхільніка А.Лукашэнкі — 43,5%

За апанэнта А.Лукашэнкі — 19,6%

За іншага кандыдата — 21,9%

Не магу адказаць — 15,0%

За каго, на ваш погляд, прагаласуе бальшыня выбарнікаў?

За прыхільніка А. Лукашэнкі — 59,6%

За праціўніка А. Лукашэнкі — 10,6%

За іншага кандыдата — 9,4%

Не магу адказаць — 20,4%

Ці зьбіраецеся вы галасаваць датэрмінова?

Так — 14,4%

Не — 76,8%

Не магу адказаць — 8,8%

Як вы лічыце, ці залежаць вынікі выбараў ад вашага голасу?

Так, залежаць — 44,1%

Не, не залежаць — 45,7%

Не магу адказаць — 10,2%

Ці ўплывае на ваша жыцьцё, жыцьцё вашых блізкіх дзейнасьць Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу?

Так, уплывае — 49,1%

Не, не ўплывае — 37,4%

Не магу адказаць— 13,5%

Ці будзе Палата прадстаўнікоў, якую выберуць, адлюстроўваць інтарэсы грамадзтва?

Думаю, што так — 47%

Думаю, што не — 34,8%

Не магу адказаць — 18,2%

Якая зь пералічаных праблемаў вырашальная пры выбары кандыдата, за якога вы будзеце галасаваць? (магчымы больш за адзін варыянт адказу)

Падвышэньне жыцьцёвага ўзроўню — 73,2%

Ахова здароўя — 33,6%

Рост коштаў — 25,4%

Стварэньне працоўных месцаў — 25,3%

Выплата пэнсій — 25,0%

Дэмакратыя і незалежнасьць Беларусі — 19,5%

Адукацыя — 12,2%

Адносіны з Эўропай — 11,2%

Адносіны з Расеяй — 10%

Карупцыя — 7,4%

Злачыннасьць — 5,5%

Свабода веравызнаньня — 1,2%

Уявіце, што на выбарах у дэпутаты вам трэба выбраць аднаго зь пералічаных кандыдатаў. За каго зь іх вы б прагаласавалі?

Дэпутат цяперашняга Нацыянальнага сходу — 16,9%

Кіраўнік дзяржаўнага прадпрыемства — 16,9%

Прадпрымальнік, які мае ўласную справу — 15,6%

Кіраўнік ці актывіст грамадзкай арганізацыі — 12,9%

Лідэр апазыцыйнай партыі — 8,8%

За ніводнага зь іх — 9,7%

Не магу адказаць — 19,2%

Што б вы зрабілі, каб даведаліся, што вынікі выбараў былі сфальсыфікаваныя? (магчымы больш за адзін адказ)

Нічога не рабіў бы — 50,1%

Абавязкова расказаў бы сваім знаёмым — 26,7%

Падтрымаў бы зварот кандыдата, які прайграў, у суд — 10,3%

Выйшаў бы на вулічную акцыю пратэсту — 7,6%

Не магу адказаць — 7,3%

Ці будзе на маючых адбыцца выбарах рэальная барацьба паміж кандыдатамі, ці толькі імітацыя гэтай барацьбы, а разьмеркаваньне месцаў у парлямэнце будзе загадзя вызначана ўладамі?

Будзе рэальная барацьба — 39,2%

Будзе толькі імітацыя, а разьмеркаваньне ўжо вызначана ўладамі — 41,8%

Не магу адказаць — 19%

Чаго вы чакаеце ад новага складу Палаты прадстаўнікоў? (магчымы больш за адзін варыянт адказу)

Лепшага жыцьця для мяне і маёй сям’і — 43,8%

Падвышэньне заробкаў і пэнсій — 33,6%

Падвышэньне сацыяльнай бясьпекі і стабільнасьці — 22,5%

Павелічэньне магчымасьцяў для дэмакратыі — 7,5%

Паляпшэньне стасункаў з Захадам — 5,1%

У парлямэнт трапяць прадстаўнікі апазыцыі — 3,9%

Нічога не чакаю — 25,4%

Не магу адказаць — 2,5%

Як вы ставіцеся да байкоту парлямэнцкіх выбараў, да якога заклікае частка апазыцыі?

Станоўча — 8,8%

Абыякава — 24,8%

Адмоўна — 26,5%

Нічога ня чуў пра гэта — 38,9%

Не магу адказаць — 1,0%

Які, на ваш погляд, асноўны абавязак дэпутата парлямэнту?

Абараняць інтарэсы выбарцаў сваёй акругі — 55,5%

Распрацоўваць і прымаць законы — 16,3%

Выконваць даручэньні прэзыдэнта — 12,4%

Самастойна распрацоўваць і праводзіць дзяржаўную палітыку — 9,9%

Іншае — 0,1%

Не магу адказаць — 5,8%

НІСПД у верасьні 2008 г. апытаў 1501 чалавека, памылка рэпрэзэнтатыўнасьці 0,03.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?