У адным з казахстанскіх банкаў у прыгарадзе Астаны пара мышэй, хаваючыся ад маразоў, што насталі ў Паўночным Казахстане, схаваліся ў цёплым банкамаце, і пачалі рабіць гняздо з наяўных грошай, якія там знаходзіліся.

Падчас кантролю банкамата супрацоўнікі банка адчынілі касету з грашыма і пабачылі там значную колькасць пагрызеных тэнге. Агульная шкода ад грызуноў, падлічаная службаю бяспекі банка, склала каля 600 рублёў у эквіваленце. Хтосьці з прысутных выклаў відэа здарэння ў Youtube.

Прагноз надвор'я для Астаны на сёння абяцае мінус 22 градусы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0