Сяргей Талатай растлумачыў, што рашэнне сысці з органаў у яго выспявала не адзін год.

— Я скарыстаўся сваім законным правам сысці ў адстаўку па дасягненні тэрміну выслугі. Людзей бударажыць стэрэатып, што нібыта з такімі пасадамі сам не сыходзіць, павінны, маўляў, быць нейкія парушэнні. Але я магу адказна заявіць: ніякіх праблем у мяне на працы не было. Славуты дэтэктар я прайшоў, з боку кантралюючых службаў і ўладаў да нас ніякіх прэтэнзій не было - брэсцкая ДАІ на добрым рахунку. І я лічу, гэта майстэрства — сысці на піку, сысці годна. Няўжо абавязкова трэба паўтараць ўчынкі вядомых спартсменаў, баксёраў, якія маглі сысці не пераможанымі, але заставаліся і ў выніку прайгравалі бой?

Сяргей Валер'евіч адзначыў, што працягне працу ў развіцці транспартнай інфраструктуры горада і вобласці.

— Нам выпала вялікае шчасце па рэалізацыі праекту «Symbio Сіці» [праект паляпшэння экалагічнай сітуацыі ў горадзе, які рэалізуецца супольна са Швецыяй]. Я застаюся кіраўніком групы мабільнасці гэтага праекта і буду курыраваць ўсе пытанні, якія тычацца развіцця грамадскага і і асабістага транспарту, роварнага руху ды іншыя моманты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?