Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін параўнаў цела савецкага правадыра Уладзіміра Леніна ў маўзалеі з мошчамі хрысціянскіх святых. Пра гэта ён распавёў у інтэрв'ю для фільма «Валаам», урывак якога паказалі на тэлеканале «Расія 1».

Кіраўнік расійскай дзяржавы адзначыў, што стаўленне камуністаў да Леніна вельмі падобна на шанаванне святых. «Паклалі ў маўзалей. Чым гэта адрозніваецца ад мошчаў святых для праваслаўных, ды проста для хрысціян? Калі мне кажуць, што няма, у хрысціянстве няма такой традыцыі, ну як жа няма», — сказаў ён і згадаў Афон.

Па словах прэзідэнта РФ, камуністычная ідэалогія вельмі падобная да хрысціянства: «свабода, роўнасць, братэрства, справядлівасць — гэта ўсё закладзена ў Cвятым пісьме, гэта ўсё там ёсць». «Былі такія зусім жорсткія багаборніцкія гады, калі знішчалі святароў, разбуралі храмы. Але адначасова стваралі новую рэлігію. (…) А кодэкс будаўніка камунізму? Гэта сублімацыя, гэта проста такая прымітыўная вытрымка з Бібліі, нічога новага не прыдумалі», — мяркуе Пуцін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0