У другім матчы на мужчынскім чэмпіянаце Еўропы па гандболе зборная Беларусі 14 студзеня саступіла Нарвегіі з лікам 28:33 (першы тайм 12:15). Першынство праходзіць у Харватыі.
Фактычна барацьба была ў першай палове першага тайма.
У пятніцу беларусы выйгралі ў зборнай Аўстрыі — 27:26.
Францыя — 4, Нарвегія — 2, Беларусь — 2, Аўстрыя — 0.
У аўторак беларусы згуляюць з чэмпіёнамі свету зборнай Францыі (пачатак у 20:10). Сёння французы выйгралі ў Аўстрыі 33:26.
У наступны этап выходзяць тры каманды. Іх супернікамі ў 2-м этапе стануць зборныя з групы А.
Тут пасля двух тураў становішча такое: Харватыя — 4, Ісландыя — 2, Швецыя — 2, Сербія — 0.
На мінулым чэмпіянаце Еўропы беларусы занялі 10-е месца (у другім этапе фінішавалі ў групе на 5-м месцы)