• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
Гісторыя
Фота 2 з 4
17.01.2018 / 09:53

Як Панцеляймон Панамарэнка хацеў стварыць у Мінску нацыянальны пантэон

Піша гісторык Анатоль Вялікі.

Нядаўна публіцыст Аляксандр Фядута выказаў думку аб стварэнні ў Беларусі Пантэону нацыянальнай славы. Яго прапанова выклікала кволае абмеркаванне і заціхла. Шкада. Ні гістарычная супольнасць, ні грамадства не аказаліся гатовыя да дыскусіі.

Фядута, дарэчы, не першы, хто прапанаваў беларусам такі праект. Задоўга да яго гэтую ідэю агучыў першы сакратар ЦК КП(б)Б Панцеляймон Панамарэнка.

Панамарэнка (у цэнтры) над генпланам Мінска.

Гэта адбылося 5 верасня 1944 на пасяджэнні бюро ЦК КП(б)Б. Абмяркоўвалі пытанне «аб камісіі па складанні праекта рашэння аб найбліжэйшых мерах па аднаўленні г. Мінска». Такія пасяджэнні праходзілі ледзьве не штотыдзень. Мінск ляжаў у друзе і партыйна-савецкае кіраўніцтва рэспублікі намагалася як мага хутчэй аднавіць разбураную сталіцу.

Панамарэнка расказаў, як яшчэ ў Маскве ён з брыгадай выдатных расійскіх архітэктараў спецыяльна ездзіў на «Вераб’ёўку», каб на месцы ўбачыць архітэктурную забудову Масквы з тым, каб гэты прыклад можна было перанесці і ў Мінск.

Пералічваючы, што неабходна пабудаваць у першую чаргу — аб’екты сацыяльнай сферы, жыллё, гасцініцы, стадыёны, тэатры, — Панамарэнка нечакана для ўсіх прамовіў, што у ліку першачарговых у цэнтры Мінска неабходна пабудаваць і «музей-пантэон».

Не чакаючы рэакцыі на гэтую прапанову, Панамарэнка працягваў: «Ператварылі горад у могілкі, на любой плошчы пахаваныя генералы, афіцэры, забітыя за Мінск. Ёсць людзі, пахаваныя па лясах: Заслонаў, Языкоў, Сільніцкі. Пабудаваць такі лёгкі і прыгожы будынак і ўсіх там пахаваць, магчыма, перавезці Даватара. Неабходна, каб у гэтым будынку было ўсё прыгожа». Першым апрытомнеў будучы сакратар ЦК КПБ па ідэалогіі Цімох Гарбуноў, які і не падтрымаў, і не адкінуў ідэю Панцеляймона Кандратавіча: «Даватар у Крамлі». Панамарэнка імгненна адрэагаваў: «Гэта іншая справа. Янкі Купалы урну перанясем. Вось гэта ўключыць».

Музей-пантэон — гэта была не імправізацыя Панамарэнкі. Ён распавядаў прысутным, што ва Усесаюзным упраўленні па справах архітэктуры, у майстэрні вядомага архітэктара Мардвінава «для нас многа праектаў зроблена і робіцца …будынак музея-пантэона. Аднак я папрасіў іх брыгадай прыехаць сюды і прыехалі — Мардвінаў, Колі і іншыя. Вельмі сур’езная камісія. Яны склалі эскіз-ідэю аднаўлення цэнтральнай часткі Мінска».

Закрываючы пасяджэнне, Панамарэнка падсумаваў: камісіі ў складзе Бударына, Казлова, Эйдзінава, Воінава, Ганенкі, Бельскага і Глебава падрыхтаваць у 5-дзённы тэрмін праект і праз тыдзень вярнуцца да яго канчатковага абмеркавання і прыняцця рашэння на бюро ЦК КП(б)Б.

Аднак перарвемся і вернемся ў 1942—43 г., каб зразумець, чаму Панцеляймон Панамарэнка, стопрацэнтны рускі, пачаў дбаць аб беларусах і прапанаваў ім стварыць ні больш ні менш нацыянальны музей-пантэон.

У жніўні 1942 г. Панамарэнка — Начальнік цэнтральнага штаба партызанскага руху (ЦШПР) і першы сакратар ЦК КП(б)Б — скіраваў на імя І. Сталіна дакладную запіску аб стварэнні дзвюх беларускіх армій, агульнай кольскасцю 154 тыс. чалавек. Кожная армія мусіла складацца з 6 стралковых дывізій.

Панамарэнка асабліва падкрэсліваў, што «палкам, якія ўваходзяць у дывізіі, прысвойваюцца назвы, звязаныя з гістарычнымі традыцыямі[…]. Брыгадам прысвойваюцца прозвішчы верных сыноў беларускага народа — Герояў Савецкага Саюза і традыцыйных герояў беларускага народа. Напрыклад, 1-я брыгада імя Кастуся Каліноўскага». (выдзелена мной. — АВ). У дывізіі прадугледжвалася стварэнне 3-х палкоў, колькасцю 10 370 чалавек.

Так, у дывізію імя Каліноўскага ўваходзілі Беластоцкі, Гродзенскі і Навагрудскі палкі. Кожная дывізія і полк павінны былі мець свае адрозненні формы — нагрудны знак, павязка, кант, колер шапкі. Акрамя гэтага, кожная дывізія павінна была мець сваю ўласную песню. У арміі прадугледжвалася стварэнне газеты «За свабодную Беларусь» на беларускай і рускай мовах.

Панамарэнка апеляваў да гістарычнага мінулага беларускага народа: «Асабліва павінны быць прадуманыя мерапрыемствы па выхаванні традыцый у кожным палку, у сувязі з прысвоенным яму прозвішчам. У Полацкім палку абавязкова павінна мець месца па асвятленню традыцый беларускага народа ў іх сумеснай вызвольнай барацьбе разам з рускім народам супраць іншаземных захопнікаў. На гэтых прыкладах павінен выхоўвацца полк».

У тым жа 1943-м Пятрусь Броўка напісаў свой вядомы верш:

На Беларусі па вёсках ідуць пагалоскі
з’явіўся Кастусь Каліноўскі…

У 1943 імя Каліноўскага як аднаго з «народных правадыроў, кіраўнікоў паўстанняў у барацьбе за сваю годнасць, за свой гонар і свабоду» разам з прозвішчамі Налівайкі, Галоты, Крывашапкі, Гаркушы і Вашчылы згадваецца ў «Звароце воінаў-беларусаў да партызанаў і партызанак, да ўсяго беларускага народа». Шэраг партызанскіх брыгад і атрадаў у Беластоцкай, Баранавіцкай, Мінскай абласцях сталі насіць імя Каліноўскага, з’явілася і партызанская брыгада імя Каліноўскага, у літаратуры пачалі згадваць паўстанне, і асобу Каліноўскага як «народнага правадыра», «нацыянальнага героя».

Аднак праект Панамарэнкі аб стварэнні беларускіх армій невядома па якіх прычынах не здзейсніўся. Гэта тэма патрабуе і часу, і свайго даследчыка. Але тут мо галоўнае, што Панамарэнка «бачыў» Каліноўскага ў ролі нацыянальнага героя і, магчыма меркаваць, яго месца ў «музеі-пантэоне».

Можна толькі здагадвацца, што здарылася. Панамарэнка быў найвопытнейшым наменклатуршчыкам, «нутром» адчуваў настроі вышэйшага звяна. Мо хтосьці з Крамля «параіў» яму не рабіць у Мінску таго, чаго не было і нават не планавалася ў Маскве…

Сакраментальнае пытанне, а ці павінен быць у сучаснай Беларусі музей-пантэон. Безумоўна, павінен. Кожная нацыя мае сваіх герояў і яны не павінны ляжаць на розных пагостах ды пагорках нашай ды іншых краін. Сталіца павінна мець свой музей-пантэон, дзе ў выбітных асобах і постацях беларускага народа «легла» б уся шматвекавая гісторыя нашай краіны. Зайдзіце на Кракаўскі Вавель і вы ўбачыце там ўсю гісторыю Польшчы ў асобах і постацях, якімі ганарыцца кожны паляк. Дадаць тут больш няма чаго.

Анатоль Вялікі 

(нар. 1956) — вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага архіва, кандыдат гістарычных навук, дацэнт. Даследуе галоўным чынам гісторыю беларуска-польскіх узаемадачыненняў.

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
Былы дыпламат распавёў пра ролю МЗС Беларусі ў перапахаванні Каліноўскага і іншых паўстанцаў у Вільні
«Некалькі тыдняў чытала ў архівах КДБ яго дасье». Гутарка з унучкай Антона Луцкевіча
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
Палітыка і грамадства
У новым нямецкім урадзе жанчыны занялі палову пасад. У тым ліку крэслы міністраў абароны і ўнутраных спраў
П’яная пенсіянерка на Камчатцы царкоўнай свечкай спаліла ўвесь рынак падчас абраду «на добры гандаль»
New York Times: Авіядыспетчар збег з Беларусі ў Польшчу і расказаў пра пасадку Ryanair
Гігін: Захад — рабаўнікі і сцярвятнікі, а мы — альтэрнатыўны цэнтр
Байдэн аб амерыканскіх войсках: У нас ёсць абавязацельствы перад нашымі хаўруснікамі па НАТА, але не перад Украінай
У Пуціна спыталі аб тым, ці будзе ён нападаць на Украіну. Але ён так толкам і не адказаў
«Негатыўна характарызавала грамадска-палітычную сітуацыю». У Беларусі заблакавалі яшчэ адно медыя

Украіна адмяніла ўвазную пошліну на беларускі аўтапрам
Усяго патроху
З крамаў знікнуць батончыкі Mars і Sniсkers? Тлумачым, што будзе з шакаладкамі з-за санкцый
У цэнтры Львова жанчына адкрыла фэйкавы абменнік. Мясцовага жыхара там адразу надурылі на 19 тысяч даляраў
Ва ўкраінскім Ужгарадзе больш за тысячу ўладальнікаў фэйкавых кавід-сертыфікатаў, у тым ліку 200 медыкаў, прыйшлі па сапраўдную вакцыну
Жыхар Віцебскага раёна «пасяліў» у сябе на падворку герояў Пушкіна
У Сухараве Mcdonald's зладзіў светлавое шоу ФОТЫ
БЧ прызначыла дадатковыя цягнікі ў Расію ў дні навагодніх святаў

Відэа беларускага блогера ўвайшло ў топ-10 самых папулярных відэа ў расійскім ютубе, а трое беларусаў — у топ-10 аўтараў
Юная брытанка трапіла ў пашчу да кракадзіла, але змагла вырвацца
Спорт
Новы старшыня Федэрацыі хакея прапанаваў уключыць катанне на каньках у курс школьнай праграмы
27-гадовага гульца вышэйшай лігі пажыццёва адхілілі ад футбола
Яшчэ адна краіна далучылася да дыпламатычнага байкоту Алімпіяды
Кіраўнік Федэрацыі футбола Базанаў выклаў сваю версію падзей у Чэхіі
Візу кіраўніку Федэрацыі футбола Базанаву выдала пасольства Венгрыі
Кіраўніку АБФФ Базанаву і яго жонцы анулявалі шэнгенскія візы
Арганізатары «Дакара» выключылі каманду «МАЗ-СПОРТаўта» з ліку ўдзельнікаў
Здарэнні
У Мінску мужчына выцягнуў рыбака, які праваліўся пад лёд
Польская паліцыя выявіла труп мігранта на мяжы з Беларуссю
У Мінску кіроўца паехаў на чырвоны сігнал, збіў веласіпедыста і знёс каляску з 3-гадовым дзіцем
У Наваполацку мужчына пабіў свайго сабаку. Затым ён зайшоў у пад'езд, пакінуўшы жывёлу на вуліцы
Мужчына парэзаў колы ў аўтамабілі суддзі — яго абвінавацілі ў тэрарызме
Супрацоўніцу Акадэміі навук затрымалі і судзілі за свечку ў акне на гадавіну забойства Бандарэнкі 
Магілёвец скраў электрасамакат коштам 1000 рублёў, а прадаў за 10. Цяпер на яго завялі крымінальную справу
Карысная інфа
У пятніцу ўжо будзе +4°С
У ноч на сераду месцамі да мінус 23
У Швецыю прыйшлі рэкордныя 40-градусныя маразы
У сярэдзіне тыдня можа пахаладаць да мінус 18°С
Здароўе
Жыхарцы Талачына выдалілі орган праз памылку медыкаў. Жанчына падала ў суд на бальніцу
Доктар распавёў, як трэба паводзіць сябе ў моцны мароз
У Паўднёвай Афрыцы прадставілі першую статыстыку па новым штаме «амікрон». Яна абнадзейвае
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
Кіроўца ўрэзаўся ў статак кароваў. Цяпер калгас заплаціць за пашкоджанне аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Эканоміка
Беларусь уводзіць ліцэнзаванне імпарту з Украіны туалетнай паперы, кандытаркі, піва і іншых тавараў
Беларускія чыноўнікі прыдумалі новую крыніцу даходаў — навігацыйныя пломбы на транзітныя грузы
Дзяржава будзе займацца імпартазамяшчэннем. Крута? Эканаміст: «Гэта ўдарыць па кішэні беларусаў»
Камісія пры Савеце Міністраў дазволіла павысіць цэны на запалкі. Але ёсць адзін нюанс
Меркаванні
Раманчук пра контрсанкцыі і тое, хто на іх заробіць: «Кантрабанда будзе крышавацца людзьмі ў пагонах»
Святлана Алексіевіч расказала, што пабачыла добрага ў 2021-м
Што трэба разумець у гісторыі з магчымай вайной паміж Расіяй і Украінай
«Паводзіць сябе так, нібы сотні тысяч беларусаў па-ранейшаму стаяць у яго пад вокнамі». Кац прааналізаваў апошнія інтэрв’ю Лукашэнкі
Гісторыя
Былы дыпламат распавёў пра ролю МЗС Беларусі ў перапахаванні Каліноўскага і іншых паўстанцаў у Вільні
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
«Некалькі тыдняў чытала ў архівах КДБ яго дасье». Гутарка з унучкай Антона Луцкевіча
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
Культура
У Вільні прайшла прэзентацыя рамана Уладзіміра Някляева. Дзясятая ў польска-літоўскім турнэ пісьменніка ФОТЫ
Пабіты рэкорд Netflix: цяпер самым папулярным фільмам за ўсю гісторыю платформы стала стужка «Чырвонае паведамленне»
Андрэй Скурко даслаў новую порцыю турэмнай лірыкі
«Будзе смешна і балюча»: «Купалаўцы» прэзентуюць заўтра новы спектакль. У галоўных ролях — Манаеў, Белахвосцік, Гарцуева
10 найлепшых кніг 2021 года, паводле рэдактараў Wall Street Journal
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Фільм тыдня: «Дом Gucci». Новая амбітная стужка Рыдлі Скота з гангстарамі, мафіёзі і забойствамі
Навука і тэхналогіі
Амерыканскі Pinterest купіў беларускі стартап Vochi
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Перапіс насельніцтва ва Украіне пройдзе пры дапамозе Apple. Гэта будзе першы перапіс за апошнія 22 гады
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
У новым нямецкім урадзе жанчыны занялі палову пасад. У тым ліку крэслы міністраў абароны і ўнутраных спраў
У Пуціна спыталі аб тым, ці будзе ён нападаць на Украіну. Але ён так толкам і не адказаў
New York Times: Авіядыспетчар збег з Беларусі ў Польшчу і расказаў пра пасадку Ryanair
Украіна адмяніла ўвазную пошліну на беларускі аўтапрам
Байдэн аб амерыканскіх войсках: У нас ёсць абавязацельствы перад нашымі хаўруснікамі па НАТА, але не перад Украінай
У Крамлі занепакоеныя натаўскімі салдатамі, якія «прыязджаюць сюды»
Кампанія Pfizer прадказала штогадовую рэвакцынацыю ў будучым
Галоўнае
У новым нямецкім урадзе жанчыны занялі палову пасад. У тым ліку крэслы міністраў абароны і ўнутраных спраў
New York Times: Авіядыспетчар збег з Беларусі ў Польшчу і расказаў пра пасадку Ryanair
Байдэн аб амерыканскіх войсках: У нас ёсць абавязацельствы перад нашымі хаўруснікамі па НАТА, але не перад Украінай
З крамаў знікнуць батончыкі Mars і Sniсkers? Тлумачым, што будзе з шакаладкамі з-за санкцый
У лукашэнкаўскім аналітычным цэнтры занепакоіліся захаваннем самаідэнтычнасці. Але не беларусаў, а ўкраінцаў
П’яная пенсіянерка на Камчатцы царкоўнай свечкай спаліла ўвесь рынак падчас абраду «на добры гандаль»
Беларусь уводзіць ліцэнзаванне імпарту з Украіны туалетнай паперы, кандытаркі, піва і іншых тавараў
Усяго патроху
Кіроўца ўрэзаўся ў статак кароваў. Цяпер калгас заплаціць за пашкоджанне аўто
Затрымалі галоўнага рэдактара «Ежедневника» Сяргея Сацука
Жыхарцы Талачына выдалілі орган праз памылку медыкаў. Жанчына падала ў суд на бальніцу
«Нітратаў у калодзежнай вадзе было амаль у 4 разы больш за норму». Актывісты выпусцілі кніжку з інструкцыямі, як ліставацца з чыноўнікамі так, каб яны вырашалі праблемы ў вёсках
Фота / Відэа
«Бліжэй да М'янмы, але не перайшоў у стадыю масавых забойстваў». Які ў Беларусі сёння палітычны рэжым?
Толькі IT-спецыялістам і членам іх сем'яў — 22 тысячы віз. Колькі беларусаў рэлацыравалася ў Польшчу?
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
З крамаў знікнуць батончыкі Mars і Sniсkers? Тлумачым, што будзе з шакаладкамі з-за санкцый
«Відаць неба, хоць і ў клетачку». Айцішнік расказаў, як сядзеў у карцары на Валадарцы
Праверка чутак. Ці сапраўды ў Мазыры звальняюць дзясяткі медсупрацоўнікаў, а рабіць анкааперацыі ўжо няма каму?
«Пішуць, што гэта помста». Завялі справу на беларускага анархіста, а пасадзілі яго маці
Урад прыняў пастанову аб санкцыях: у «чорны спіс» патрапіла мяса, малако, кандытарка і садавіна з ЕС, ЗША і Канады. Што гэта значыць?
Самае лайканае
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
«Ва Украіну маці праводзіла нібыта на вайну ў Чачню». Дзяніс Дудзінскі пра жыццё і працу ў Кіеве, стасункі з бацькамі і прапагандыстаў
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
«Калі б адкруціць час, я б пачала выказвацца раней». Аляксандра Герасіменя пра мужа, скандал з Базанавым і віншаванні Лукашэнкі
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Гарачыя тэмы
Што трэба разумець у гісторыі з магчымай вайной паміж Расіяй і Украінай
Чысткі да рэферэндуму? Чаму па ўсёй краіне ў журналістаў, валанцёраў і назіральнікаў за выбарамі праходзяць вобшукі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
«Летась плацілі 150 рублёў, а цяпер — 360, ды яшчэ і чарга». Лес дае рэкордны прыбытак, а простыя беларусы не могуць набыць сабе дровы
«Пытанне Крыма было казырнай картай. Лукашэнка выклаў яе, каб заплаціць Пуціну за важную паслугу». Палітолаг пра схаваныя сэнсы гучнай заявы
«Захоўванне з мэтай распаўсюджвання». За падпіску на экстрэмісцкія каналы пачалі судзіць?
Што будзе рабіць Беларусь у выпадку вайны паміж Расіяй і Украінай? Разбіраемся
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх