«Гэта кідалава, абман народу. Галасы лічылі 15‑20 хвілін. Адбылося тое, што аб нас выцерлі ногі. Я хачу заявіць: паважаныя грамадзяне, не хадзіце больш на выбары. Толькі на Плошчах можна нешта вырашаць.
Калі Эўрасаюз прызнае гэтыя выбары, то я больш ня буду паціскаць руку эўрапейскім палітыкам.Нас кінулі», — даслоўна сказаў праз тэлефон у інтэрвію «НН» прадпрымальнік Віктар Гарбачоў, кандыдат па Барысаўскай гарадзкой акрузе.