Каліфарнійскі суд вынес вердыкт у дачыненні да беларускай тэнісісткі Вікторыі Азаранка наконт разгляду справы аб апецы над яе сынам Леа, паведамляе TMZ.

Па інфармацыі выдання, Азаранка патрабавала, каб справа разглядалася не ў ЗША, а ў Беларусі. Бацька дзіцяці Білі МакКіг настойваў на адваротным. 

У выніку суд прыняў бок тэнісісткі, што справа належыць не Каліфорніі і не ЗША, а Беларусі. МакКіг можа абскардзіць вердыкт на працягу трох тыдняў.

Аднак адзначаецца, што да прыняцця канчатковага рашэння дзіця беларускай спартсменкі не мае права пакідаць Каліфорнію.

Раней з-за забароны пакідаць межы штата з сынам беларуска прапусціла большасць мінулага сезона

Аднак TMZ зазначае, што лагер беларускі ўпэўнены ў будучай перамозе, засноўваючыся на 65-старонкавым рашэнні суддзі.

TMZ

TMZ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0