Больш за 100 тысяч грамадзян Расіі, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Беларусі, змогуць прагаласаваць на мясцовых выбарах. Пра гэта заявілі сёння на пасяджэнні Цэнтрвыбаркама, перадае карэспандэнт БелТА.

ЦВК прыняў пастанову аб пераліку дакументаў, пры прадастаўленні якіх выбаршчыкі змогуць узяць удзел у галасаванні. Сярод такіх дакументаў — пасведчанне на права жыхарства грамадзян Расійскай Федэрацыі, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь. Паводле звестак МУС, актыўным выбарчым правам змогуць скарыстацца амаль 101 тыс. грамадзян Расіі.

Згодна з беларускім заканадаўствам, грамадзяне РФ, якія пастаянна пражываюць у Беларусі, могуць таксама абірацца ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. На сёлетніх выбарах сярод вылучэнцаў — 32 грамадзяніны Расіі (на чатыры чалавекі больш, чым на мясцовых выбарах у 2014 годзе).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0