У Добрушскім раёне на аўтадарозе «Кобрын — Гомель — мяжа Расійскай Федэрацыі» сёння быў спынены вялікагрузны аўтамабіль з расійскімі нумарамі, які належыць расейцу, 1973 года нараджэння, паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама.

За рулём знаходзіўся жыхар г. Добруша, 1988 года нараджэння. Кіроўца раней неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху, а таксама па фактах незаконнай транспарціроўкі спіртазмяшчальнай, фальсіфікаванай прадукцыі.

Пры аглядзе аўтамабіля і прычэпа аператыўнікі знайшлі скрынкі з кантрафактнай гарэлкай і спіртам вытворчасці Расіі, без акцызных знакаў Рэспублікі Беларусь.

У выніку да незаконнага абароту не дапушчана 6000 бутэлек гарэлкі агульным аб'ёмам 3000 літраў на суму 55920 беларускіх рублёў і 252 пэт-бутэлькі агульным аб'ёмам 1 за 260 літраў на суму 2343,60 беларускіх рублёў. Агульны танаж контрафакта склаў 4260 літраў спіртазмяшчальнай фальсіфікаванай прадукцыі на агульную суму 58 263,60 беларускіх рублёў.

Па сукупнасці правапарушэнняў штраф кіроўцы грузавіка можа скласці ад ста да двухсот базавых велічынь з канфіскацыяй алкагольнай прадукцыі. Рашэнне прыме Эканамічны суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0