Брытанскае выданне The Telegraph апублікавала рэйтынгі найбольш і найменш рэлігійных краін і прэзентавала адпаведную мапу свету.
Даследаванне базуецца на апытаннях WIN / Gallup International, якія праводзіліся ў 2008, 2009 і 2015 гадах.
Сярод нашых суседзяў выдзеліліся Украіна і Польшча, у якіх адпаведна 73% і 86% людзей назвалі сябе вернікамі. Крыху менш вернікаў аказалася ў Расіі — 70%.
Але ніхто з нашых суседзяў не трапіў у Топ. Выдзелілася Беларусь, якая заняла 14 пазіцыю ў спісе найменш рэлігійных краін свету.
Найбольш рэлігійныя краіны:
- Эфіёпія - 99%
- Малаві - 99%
- Нігер - 99%
- Шры-Ланка - 99%
- Емен - 99%
- Бурундзі - 98%
- Джыбуці - 98%
- Маўрытанія - 98%
- Самалі - 98%
- Афганістан - 97%
- Каморскія выспы - 97%
- Егіпет - 97%
- Гвінея - 97%
- Лаос - 97%
- М'янма - 97%
- Камбоджа - 96%
- Камерун - 96%
- Іарданія - 96%
- Сенегал - 96%
- Чад - 95% (Гана, Малі, Катар, Рэспубліка Конга, Руанда і Замбія паказалі той жа вынік).
Найменш рэлігійныя краіны:
- Кітай - 7%
- Японія - 13%
- Эстонія - 16%
- Швецыя - 19%
- Нарвегія - 21%
- Чэхія - 23%
- Ганконг - 26%
- Нідэрланды - 26%
- Ізраіль - 30%
- Вялікабрытанія - 30%
- Новая Зеландыя - 33%
- Аўстралія - 34%
- Азербайджан - 34%
- Беларусь - 34%
- Куба - 34%
- Нямеччына - 34%
- В'етнам - 34%
- Іспанія - 37%
- Швейцарыя - 38%
- Албанія - 39% (Аўстрыя, Венгрыя і Люксембург паказалі той жа вынік)
Каментары