Пра гэта Віктар Ганчарэнка заявіў на прэс‑канфэрэнцыі ў Менску, паведамляе «Прессбол».

На пытаньне «Ці лічыце Вы выхад БАТЭ у групавую стадыю Лігі чэмпіёнаў прагрэсам усяго беларускага футболу ці толькі асобна ўзятага клюба», ён адказаў:

«Гэта пакажа час, але хацелася б верыць, што гэта ўсяго беларускага футболу».

Таксама Ганчарэнка зазначыў, «улічваючы ўзровень суперніка, нічыя будзе нармальным вынікам, але ўсё роўна будзем імкнуцца да перамогі».

Трэнер «Ювэнтусу» Клаўдыё Ран'еры узяў з Турыну ў Менск 21 футбаліста.

Гэта: галкіпэры Антоніё Кіменці і Алекс Манінгер (апошні стаяў на варотах у суботнім матчы з «Сампдорыяй»),

палявыя гульцы: Мэлбэрг, Саліхаміджыч, Амауры, Яквінта, Дэль П’ера, Недвед, Кнежэвіч, Камаранэзі, Маркізіё, Джавінка, Грыгера, Сісока, Малінара, Дэ Чэлье, Цьяга, Ночы, Марчыёне, Леграталье, паведамляе афіцыйны сайт клюба.

Дарэчы, на заўтрашні вечар сыноптыкі абяцаюць адсутнасьць дажджу. Тэмпэратура ўвечары недзе +8-10 градусаў паводле шкалы знакамітага швэда.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?