Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

20 студзеня надвор'е будуць вызначаць атмасферныя франты. На большай частцы тэрыторыі снег, мокры снег. Ноччу месцамі слабая завіруха. На асобных участках дарог галалёдзіца, паведамляе Белігідрамет.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу -1..- 7°С, максімальная днём 0..- 5°С.

У Мінску снег, завіруха. Уначы -1—3°С, снег, завіруха. Да вечара пахаладае да мінус 4°С

21 студзеня ў асобных раёнах пройдзе кароткачасовы снег, на дарогах захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад -3°С па паўднёвым захадзе да -10°С па ўсходзе краіны, максімальная днём 0..- 6°С.

У Мінску ўначы і раніцай -5—7°С, удзень каля ад мінуса -3 да 5°С

22 студзеня наша краіна апынецца пад уплывам вобласці павышанага атмасфернага ціску, сфарміраванай у халоднай вільготнай паветранай масе. Узмоцняцца маразы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -6 … -12°С, пры праясненнях паніжэнне да -14°С, максімальная днём -3 … -9°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0