Журналіст «Нашай Нівы» пагаварыў з кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта Наталляй Качанавай, якая шмат у чым вызначае ідэалагічную палітыку ў краіне. 

Наталля Качанава з Аляксандрам Радзьковым.

Наталля Качанава з Аляксандрам Радзьковым.

«Як вы ставіцеся да ідэй, якія існуюць у грамадстве, адсвяткаваць 100-годдзе абвяшчэння БНР яскрава і на дзяржаўным узроўні?», — спыталіся мы. 

«Такія ідэі гучаць, мы таксама падключаемся да гэтых пытанняў. Але ўсё павінна быць цывілізавана: калі людзей заклікаюць выходзіць на нейкія мітынгі, гэта няправільна. А калі гэтае святкаванне неабходна грамадству, то, значыць, будзем разам, сумеснымі дзеяннямі і планамі рэалізоўваць усё гэта. Як вызначацца людзі, якім гэта неабходна, так і будзе», — сказала яна. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?