Cупрацоўнікі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Беларусі ў Нацыянальным аэрапорце Мінск затрымалі двух грамадзян Грузіі: 17 студзеня — Гелу Кардава, а 18 студзеня — Суліко Шарыкадзэ. У крымінальным асяроддзі затрыманыя маюць статус зладзеяў у законе, паведамляе прэс-служба міліцыі.

Для праверкі 43-гадовы Гела Кардава прад'явіў супрацоўнікам Дзяржпагранкамітэта расійскі пашпарт на імя іншага чалавека. Падчас апытання мужчына пацвердзіў свой крымінальны статус і растлумачыў, што прыбыў у Беларусь з Расіі 16 студзеня, а затым меў намер вылецець у Стамбул для ўдзелу ў злодзейскай сходцы.

Гела Кардава ва ўзросце 22 гадоў атрымаў статус злодзея ў законе. Ён займаўся разбоямі і рабаваннямі. Мужчына быў у злачыннай групе Аслана Усаяна, вядомага ў крымінальных колах як Дзед Хасан, якога забілі ў 2013 годзе. Чакалася, што пасля яго смерці лідзіруючыя пазіцыі зойме Гела разам са сваім малодшым братам Гіза, таксама злодзеем у законе.

Суліко Шарыкадзэ 1973 года нараджэння быў затрыманы за тое, што знаходзіўся на тэрыторыі Беларусі без рэгістрацыі і міграцыйнай карты, чым парушыў міграцыйнае заканадаўства нашай краіны. У краіну на аўтамабілі ён прыехаў з Расіі, дзе да 7 снежня мінулага года адбываў пакаранне ў месцах пазбаўлення волі за незаконнае захоўванне зброі і наркотыкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0