Google пакуль афіцыйна не выпускае сваю трэцюю аперацыйную сістэму, бо яна яшчэ вельмі недапрацаваная.

Але калі Fuchsia будзе афіцыйна прадстаўлена, яна, ну думку многіх аналітыкаў, «заб'е» Android і Chrome OS, прапанаваўшы карыстальнікам адзіную платформу для мабільных і настольных прылад, бо менавіта функцыяналу не хапае ў сучасных мабільных АС.

Васьміхвіліннае відэа, апублікаванае парталам arstechnica.com, паказвае Fuchsia на ноўтбуку Pixelbook ад Google. Хоць Fuchsia пакуль пасуе толькі для дэманстрацыі ідэй Google адносна будучыні аперацыйных сістэм, некаторыя рашэнні выглядаюць вельмі карыснымі. 

На відэа можна ўбачыць розныя рэжымы працы Fuchsia на смартфоне, планшэце і ноўтбуку. Акрамя таго, дэманструецца шматзадачны інтэрфейс, а таксама розныя паралельныя экранныя рэжымы для дадаткаў. Fuchsia, дарэчы, з'яўляецца першай АС, пабудаванай на ўласным ядры Google з выкарыстаннем уласнае мовы праграмавання.

Аб новай аперацыйнай сістэме стала вядома ў жніўні 2016 года. Google па-ранейшаму не раскрывае яе дэталі і мэту, але вырашыла зрабіць Fuchsia адкрытай для іншых распрацоўнікаў.

Чытайце таксама: Google дазволіла тэставаць новую аперацыйную сістэму, якая можа замяніць Android

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?