Івану Бедку, які быў кіраўніком выбарчага штабу Івана Шэгі, сёньня ў аддзеле кадраў Цэнтральнай раённай бальніцы Слоніма паведамілі, што зь ім датэрмінова спыняецца кантракт.

Прычын гэтага не патлумачылі. Іван Бедка ад пачатку 80-х працаваў у ЦРБ Слоніма санітарам.

Бедку застаецца год да пэнсіі. Кантракт павінен быў скончыцца 31.10. На думку сп. Івана, прычынай стала мая палітычная дзейнасьць, удзел у выбарчай кампаніі. «Я ўзначальваў штаб альтэрнатыўнага кандыдата, напісаў на адным з выбарчых участкаў, дзе быў назіральнікам, 4 акты пра парушэньні выбарчага заканадаўства. Там цалкам сфальсыфікавалі выбары. Я зьбіраюся падаваць скаргу ў суд, бо існуе закон, паводле якога ня маюць права спыняць кантракт за 3 гады да пэнсіі», — кажа ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?