Стварыў яго былы браславец Павел Савіцкі. Павел працаваў у дзяржаўнай установе ў Мінску і адразу пасля таго, як інфармацыя пра яго праект з’явілася ў СМІ, кіраўніцтва папрасіла яго звольніцца па пагадненні бакоў.

Але хлопец з гэтай нагоды не асабліва засмуціўся: усё роўна хацеў мяняць працу. З сённяшняга дня ён у пошуках новага месца. Свой сайт хлопец плануе развіваць і далей.

«Я не лічу гэта нейкай трагедыяй. Кіраўніцтва нічога асабліва не тлумачыла, проста паразмаўлялі, сказалі, што я зрабіў непрыгожа адносна іх. Прапанавалі звольніцца. Я ўсё роўна хацеў цягам года адтуль сысці, таму адразу падпісаў заяву на звальненне. Новую працу хацелася б знайсці ў IT-сферы», — пракаментаваў «НН» Павел.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?