Першыя дзве кнігі 10-томніка твораў Янкі Брыля будуць выдадзеныя ў гэтым годзе, паведаміла загадчыца аддзела выданняў і тэксталогіі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Алена Васілевіч, перадае БелТА.

Тамы, якія выдаюцца ў гэтым годзе будуць уключаць апавяданні. Збор твораў Янкі Брыля рыхтуецца з улікам літаратурнага завяшчання пісьменніка, якое апублікуюць у першым томе.

Падрыхтоўкай выдання займаецца «Мастацкая літаратура», і, як адзначыў яго дырэктар Аляксандр Бадак, гэта няпраўда, што зборы твораў сёння не ў модзе. Мастацкая літаратура і класіка запатрабаваная чытачом, і яшчэ да выхаду чарговага тома ў выдавецтва звяртаюцца людзі якія цікавяцца, як хутка і дзе можна набыць новы збор.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0