Маладыя архітэктары з майстэрні Level 80 Architects, зыходзячы з канцэпцыі гістарычнай забудовы раёну сёняшняй Кастрычніцкай плошчы ў Мінску, прапанавалі ўражваючы канцэпт выратавання прасторавай сіметрыі гэтага кавалка сталіцы.

ГЛЯДЗЕЦЬ З АНІМАЦЫЯЙ НА САЙЦЕ МАЙСТЭРНІ

Калісьці на месцы сённяшняй плошчы была забудова, што складалася з камяніцаў, знішчаных падчас Другой сусветнай. Архітэктары прапануюць часткова аднавіць даваенную структуру вуліц і збалансаваць выгляд абодвух бакоў плошчы, ураўнаважыўшы іх.

На дадзены момант гарадскія ўлады схіляюцца да пабудовы ў гэтым месцы псеўдакласіцыстычнага будынку, які намагаецца пераасэнсаваць выгляд суседняга Палацу прафсаюзаў у стылі «сталінскі ампір 21 стагоддзя». Гэты праект — на думку архітэктараў Level 80 — занадта эклектычны.

І таму яны прапануюць тры варыянты альтэрнатыўнай забудовы: кансерватыўны, прагрэсіўны і дынамічны. А таксама запрашаюць ўсіх неабыякавых выказвацца і дзейнічаць, каб выратаваць архітэктурны ансамбль шматпакутнай Кастрычніцкай плошчы.

Кансерватыўны канцэпт. Графіка Level 80 Architects

Кансерватыўны канцэпт. Графіка Level 80 Architects

Прагрэсіўны канцэпт. Графіка Level 80 Architects

Прагрэсіўны канцэпт. Графіка Level 80 Architects

Дынамічны канцэпт. Графіка Level 80 Architects

Дынамічны канцэпт. Графіка Level 80 Architects

А як вам? Выказвайцеся ў каментах.

А гэта аналітычныя схемы прасторы, распрацаваныя архітэктарам-рэстаўратарам Навукова-праектнага цэнтра «Restabilis» Раманам Забела. Прапанова рэгенерацыі (ўліку) гістарычных вуліц таксама належыць яму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?