Фота Дзяніса Касцючэнкі

Фота Дзяніса Касцючэнкі

Яна саступіла пераможцы гонкі немцы Лауры Дальмаер 20,2 секунды (вынік Дальмаер — 29 хвілін 45 секундаў). На 2-м месцы італьянка Даратэя Вірэр (+17.3).

На фінішы Дар'я і Даратэя змагаліся між сабой за 2-е месца, але беларуска выпадкова наступіла на палку суперніцы, тая яе ўпусціла, і ў знак выбачэння Дар'я адпусціла італьянку наперад.

Наступныя спаборніцтвы ў біятлоне — Алімпіяда. У Сочы-2014 Домрачава тройчы заваёўвала золата.

На этапах Кубка свету 2017—2018 у Дар'і, што 15 месяцаў таму нарадзіла дзіця, ужо трэці медаль: яна перамагла ў спрынце ў Хахфільцэне, а ў гонцы пераследу там была трэцяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0