Спікер парламента Малдовы Андрыян Канду абвінаваціў Расію ў парушэнні норм міжнароднага права і паведаміў пра намер спагнаць з Крамля мільярды даляраў за акупацыю Прыднястроўя. Пра гэта ён паведаміў у інтэрв'ю Latvijas Avize.

«Расійскія вайсковыя падраздзяленні ўяўляюць пагрозу бяспецы, бо гэта незаконная вайсковая прысутнасць, такая як прысутнасць расійскай арміі ў Абхазіі, Паўднёвай Асеціі і Усходняй Украіне», — лічыць спікер парламента. Ён таксама выказаў надзею на тое, што пытанне аб незаконнай прысутнасці расійскіх войскаў у Прыднястроўі патрапіць у поле зроку ААН.

Андрыян Канду.

Андрыян Канду.

На пытанне журналіста пра тое, ці збіраецца Кішынёў ў такім выпадку патрабаваць грашовую кампенсацыю і за савецкую акупацыю, спікер парламента адказаў няпэўна. Паводле яго слоў, гэта «больш тонкае пытанне» і грамадскасць Малдовы пакуль яшчэ да яго не гатовая.

Палітык таксама паведаміў аб жаданні Кішынёва пабудаваць паважлівыя адносіны з Масквой.

«Як праеўрапейская партыя, мы хочам не канфлікту з Расіяй, а адносін, заснаваных на ўзаемнай павазе, каб Расія ўзаемадзейнічала з намі на роўных, а не як з краінай другога ці трэцяга гатунку», — заявіў ён.

Канду дадаў, што, у адрозненне ад прарасійскага прэзідэнта Ігара Дадона, ён бачыць у якасці асноўнага партнёра Малдовы ЕС і ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?