Жыхар амерыканскага штата Вірджынія Натаніэль Каплінгер выкарыстаў агнямёт, каб ачысціць ўчастак перад домам ад снегу, паведамляе Tjournal.
Паводле яго слоў, ён ненавідзіць зграбаць снег рыдлёўкай, але аднойчы натрапіў у часопісе пра зброю на артыкул аб эфектыўнасці агнямёта. Амерыканец пагаварыў з мясцовымі чыноўнікамі, пераканаўся, што ў яго акрузе выкарыстанне агнямёта не забаронена законам, і купіў зброю.
Каплінгер распавёў журналістам, што задаволены сваёй пакупкай, і падкрэсліў, што прытрымліваецца тэхнікі бяспекі, калі выкарыстоўвае яго, і даў некалькі парад тым, хто захоча ўзяць з яго прыклад. У прыватнасці, ён рэкамендаваў пераканацца, што паблізу няма лёгкаўзгаральных рэчываў.