biathlonworld.com

biathlonworld.com

Беларуска Дар'я Домрачава выйграла гонку ў мас-старце на этапе Кубка свету па біятлоне, што завершыўся ў італьянскім Антхольцы.

Прычым да апошняга агнявога рубяжу яна ішла 10-й, але без промахаў адстраляла (Вірэр і Кузьміна прамахнуліся), пайшла першай на дыстанцыю — і ў выніку выйграла забег (вынік — 40 хвілін 23,29 секунды). Адставанне Кузьміной +11,9 секунды.

Ірына Крыўко фінішавала 12-й

Гэта чацверты подыум у сезоне 2017-2018 для беларускі і другая перамога: была таксама перамога ў аўстрыйскім Хахфілцэне ў спрынце. У гонцы пераследу ў Хахфілцэне Домрачава заняла трэцяе месца.

Нагадаем, што ўчора ў Антхольцы Дар'я заняла 3-е месца ў гонцы пераследу, саступіўшы срэбра Даратэі Вірэр, пасля таго як выпадкова наступіла ёй на палку.

Наперадзе — Алімпіяда ў Карэі (9—25 лютага). На мінулай Алімпіядзе ў Сочы Дар'я заваявала тры залатыя медалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0