На дарозе каля вёскі Баранава Полацкага раёна была знойдзена аголеная жанчына з прыкметамі наезду. Яе знайшоў кіроўца снегаўборачнай машыны, паведамляе Сталічнае тэлебачанне.

Паводле дадзеных ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама, праваахоўныя органы знайшлі і затрымалі падазраванага за 4 гадзіны.

Меркаваным вінаватым з'яўляецца кіроўца МАЗа з паўпрычэпам. Аўтамабіль належыць аднаму з мясцовых сельгаспрадпрыемстваў. У машыны выяўлены характэрныя лёгкія пашкоджанні.

Затрыманы прызнаў сваю віну. Па словах падазраванага, жанчына пераходзіла дарогу не на пешаходным пераходзе, а месца здарэння ён пакінуў з-за страху.

Пацярпелую даставілі ў рэанімацыю. Імя жанчыны і прычына, па якой яна была аголеная, пакуль невядомыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?