Паліцыя Кабула заявіла, што ў выніку тэрарыстычнага нападу на гатэль у сталіцы Афганістана загінулі 9 грамадзян Украіны. Пра гэта паведамляе ВВС са спасылкай на дадзеныя, атрыманыя ад мясцовых праваахоўнікаў.

Акрамя таго ахвярамі нападу сталі 1 грамадзянін Германіі, 1 — Грэцыі, 1 — Казахстана, 4 — Афганістана. Грамадзянства яшчэ двух загінулых высвятляецца.

Пра гібель некалькіх сваіх супрацоўнікаў паведаміла таксама афганская авіякампанія Kam Air.

Адзначаецца, што агульная колькасць загінулых цяпер складае 18 чалавек. Трое з тых, хто нападаў на гасцініцу былі забітыя падчас супрацьстаяння з афганскімі вайскоўцамі.

10 чалавек, сярод якіх чацвёра — грамадзянскія, атрымалі раненні.

Каля 160 чалавек уратавалі з гатэля падчас спецаперацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?