Старшыня Кансэрватыўна‑хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк лічыць, што ў парлямэнцкіх выбарах у Беларусі ўзяло ўдзел каля 25—30 % грамдзян краіны. Такое меркаваньне Пазьняк выказаў падчас інтэрвію нашай радыёстанцыі.

З. Пазьняк: Выбары адназначна былі фальсыфікаваныя. Гэта было відавочна яшчэ ў пэрыяд выбарчай кампаніі, як праводзілася папярэдняе галасаваньне. Учора па ўсёй Беларусі былі зафіксаваныя пустыя ўчасткі. Збольшага прагаласавала 25—30 %. Гэта пацьвярджаецца ўсімі нашымі назіральнікамі.

Байкот галасаваньня адбыўся, і схаваць гэта немагчыма. Рэжым хоча гэта схаваць, але гэта вельмі няўдала.
Адпаведна гэтыя выбары ня могуць быць прызнаныя . Захаду, які рабіў заявы аб прызнаньні, нельга прызнаваць іх дэмакратычнымі. Іншага Захаду не застаецца.

Зянон Пазьняк лічыць, што выбары былі праведзеныя вельмі цынічна, зь непавагай да выбарцаў і да міжнароднай супольнасьці. «Гэта поўны правал лукашэнкаўскага рэжыму» — сказаў лідэр КХП‑БНФ у інтэрвію Польскаму радыё.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?