Нягледзячы на свой цацачны памер, гаджэт дазваляе ператварыць любы тэлевізар у персанальны камп'ютар, запусціўшы на ім аперацыйную сістэму Windows, Android або Linux менш чым за 7 секунд.

Прылада падтрымлівае графіку Intel HD і 4К. Акрамя таго, камп'ютар абсталяваны васьмю гігабайтамі аператыўнае памяці, Bluetooth 4.1, WiFi, некалькімі USB-партамі. Маецца месца і для карткі памяці. 

Набыць камп'ютар можна на краўдфандынгавым сэрвісе IndieGoGo: кошт базавай версіі складзе 129 даляраў, а больш прасунутай — Pro — 179 даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?